Budzie tak! / Будзе так! [Let It Go] lyrics

Belarusian

Budzie tak! / Будзе так! [Let It Go]

Iскрыцца белы на схілах гор снег
I замець на слядах.
Пустэльнае каралеўства!
I ў iм каралева я...
 
Даўно ва мне вiруе, рвецца люты шторм
Ведае неба – цяжка… стрымаць яго!
Не паказаць, таiць свой дар,
Дзяўчынкай добрай быць - цяжар!
Хавацца i не адчуваць
Не трэба, не!
 
Будзе так! Будзе так!
Не вярнуць, што было нiяк!
Будзе так! Так як ёсць,
Мне ўсё роўна, гэта мой лёс!
Зачыню, уваход за сабой
Хай iдзе буран!
Холад мяне не турбуе больш!.
 
Маленькая адлегласць,
Ахоўнiца зiма!
Развеялiся cтрахi,
Трывогi больш няма.
Час ведаць тое, што магу!
Праверыць дар, разбiць тугу!
Я волю чарам дам сама!
Вольны шлях!
 
Будзе так! Будзе так!
Памiж ветрам і небам я!
Будзе так! Будзе так!
Ні слязінкi ў маiх краях!
На тым стаю, і не адвярну!
Хай iдзе буран!..
 
Бруіцца сіла на паветра i зямлю,
Мая душа ляцiць на снежную раллю!
Застыла думка
Нiбы крышталёвы лёдl
Я не вярнуся! Не!
Мінулае ў сумёт!
 
Будзе так! Будзе так!
Я паўстану нiбы прамень.
Будзе так! Будзе так!
Iдэальнай няма мяне!
На тым стаю, i не адвярну!
Хай iдзе буран!
Холад мяне не пакiне адну.
 
Submitted by Anna Elsa J. on Wed, 12/07/2017 - 21:56
Last edited by Anna Elsa J. on Fri, 14/07/2017 - 11:11
Submitter's comments:

This is a fandub, there's no Belarusian dub of Disney's Frozen

 

Translations of "Budzie tak! / Будзе так! [Let It Go]"
Please help to translate "Budzie tak! / Будзе так! [Let It Go]"
Comments