Russia is waging a disgraceful war on Ukraine.     Stand With Ukraine!
  • Krama

    Белая вада • Белая вада

Share
Font size
Original lyrics

Белая вада lyrics

Белая вада выйшла з берагоў
На зямлю кладзецца снег.
Стылая вада падае з аблок,
Накрывае белы свет.
 
Ля дарог стаяць постаці дамоў,
Паляць электрычны свет
Вабіць цішыня холадам вятроў
Ставіць на калені.
 
А мы яшчэ ідзем
дарогі-берагі
А мы з сабой нясем
нашы песні і наш лёс.
 
Поперак дарог, пройдзеных шляхоў
Ляжа незнаёмы след.
Можа хто чужы, можа быць з сяброў
Чутны дзесьці побач смех.
 
Белая вада выйшла з берагоў
Затапіла цэлы свет
Ды накрыла ўвесь
Горад з галавой – засталіся цені.
 
А мы яшчэ ідзем
дарогі-берагі
А мы з сабой нясем
нашы песні і наш лёс.
 
Стылая вада постаці дамоў
На зямлю кладзецца снег
Ды накрыла так холодам вятроў
Што замёрзлі цені.
 
А мы яшчэ ідзем
дарогі-берагі
А мы з сабой нясем
нашы песні і наш лёс.
 

 

Comments