Please translate Азярцо

Belarusian

Азярцо

Сінь азёрная разліваецца,
Чайка белая лунае,
А дзяўчыначка-чараціначка
Слёзы горкія раняе.

А дзяўчыначка-чараціначка
Слёзы горкія раняе.

Aзярцо маё, i мяне вазьмi --
Там, на дне тваiм, мой мiлы.
Меўся ўчора ён на спатканнi быць,
Чаўначком прыплыць iмклiвым!

Меўся ўчора ён на спатканнi быць,
Чаўначком прыплыць iмклiвым!

Любага майго я чакала тут,
Калi ўзняўся вецер стылы,
Гнаў на бераг мой хваляў грозны вал,
I абломкi вёсел-крылаў!

Азярцо маё, ой, вазьмi, вазьмi,
I мяне ў той Свет нязнаны --
Стану ў сiнь-вадзе я русалачкай,
Каб навекi быць з каханым!

Стану ў сiнь-вадзе я русалачкай,
Каб навекi быць з каханым!

_______________________

Словы Уладзiмiра Пецюкевiча
Музыка Дзмiтрыя Далгалёва

Comments