Please translate Рэчанька

Belarusian

Rečańka (Рэчанька)

Не выходзь ты, рэчэнька*, з беражкоў крутых;
Не тапі мне сцежэчак*, сцежак залатых.
Тут з купальскіх кветачак я вянкі віла
І пускала рэчэнькай, беражком ішла.

Закружыла голуў* мне быстрая вада;
Падышоў каханы мой і руку падаў.
Не выходзь ты, рэчэнька, з берыжкоў* крутых;
Не тапі мне сцежачак, сцежак залатых.

Прыпеў:
Ой, жуда-бяда, ой, як шуміць вада.
А дзе ж буду, дзе ж я карагод вадзіць?
А дзе ж буду, рэчынька мая, любага чакаць, вяночкі віць?

Тут гуляла з мілым я да світальных зор.
З iм ‘у снах аблётала ўвесь зямны прастор.
Ды нядоўга шчасцейка зоркай ззяла мне, --
За гарой згубілася ў горкім палыне.

Палецеў каханы мой у далёкі свет.
Засталіся сцежычкі незабыўны след.
Не выходзь ты, рэчэнька, з беражкоў крутых;
Не тапі мне сцежачак, сцежак залатых.

Прыпеў:
Ой, жуда-бяда, ой, як шуміць вада.
А дзе ж буду, дзе ж я карагод вадзіць?
А дзе ж буду, рэчэнька мая, любага чакаць, вяночкі віць?
Ой, жуда-бяда, ой, як шуміць вада.
А дзе ж буду, дзе ж я карагод вадзіць?
А дзе ж буду, рэчэнька мая, любага чакаць…?

Не выходзь ты, рэчэнька, з беражкоў крутых;
Не тапі мне сцежэчак, сцежак залатых.
Тут з купальскіх кветачак я вянкі віла…
І пускала рэчанькай, беражком ішла…

Submitter's comments:

Видео, что есть (запись с TV)
* здесь и ещё с умыслом…

More translations of "Rečańka (Рэчанька)"
Please help to translate "Rečańka (Рэчанька)"
Comments