Oroszország gyalázatos háborút folytat Ukrajna ellen.     Állj ki Ukrajnával!
Ossza meg
Betűméret
Eredeti dalszöveg

Васільковае неба szöveg

Дзе крынічка бяжыць лесам і полем,
Ды наваколлем — гэта мой дом.
Дзе дзяцінства маё з мёдам ды казкай,
З мамінай ласкай — гэта мой дом.
Ён пакліча мяне, прылячу на крыле,
Песню спяю па вясне...
 
Прыпеў:
Васільковае неба, плынь жураўліная,
Васільковыя далі за небакрай,
Васільковая казка, кветкі любімыя,
Васількі, васількі, родны край...
 
Дзе каханне знайшла, песню і долю,
Шчасце і волю — гэта мой дом.
Дзе ад веку мае бога замова —
Роднае слова — гэта мой дом.
Ён пакліча мяне, прылячу на крыле,
Песню спяю па вясне...
 
Прыпеў (двойчы).
 
Ён пакліча мяне, прылячу на крыле,
Песню спяю па вясне...
 
Прыпеў.
 

 

"Васільковае неба ..." fordításai
Alyona Lanskaya: Top 3
Collections with "Васільковае неба"
Hozzászólások