Oroszország gyalázatos háborút folytat Ukrajna ellen.     Állj ki Ukrajnával!
  • Дзяды

Ossza meg
Betűméret
Eredeti dalszöveg

Дзяды szöveg

Сёньня ў выраі ні душы.
Сёньня ў выраі пуста.
Дзень адчыненых вокнаў, сустрэч, успамінаў пакуль не прыйшлі халады.
Усё гатова гарэлка, грыбы, хлеб пакроены дбайна на лусты,
У лазьні венік і чысты ручнік.
Усё гатова,
Дзяды.
 
Прамаўляю імёны ў туман.
Пахне паленым лісьцем адранку.
Пэўна гэта з-за дыму ў куточку вачэй дрыжыць кропля салёнай вады.
Ды як вейкі расплюшчаных вокнаў, скалынуцца ледзь бачна фіранкі.
Дзякуй вам, што прышлі.
Прывітаньне,
Дзяды.
 
Моўчкі сядзем за стол. Што казаць?
Пра мяне вам напэўна ж вядома
Сумняюся, гадую, раблю Карацей, як жывы.
Вось сам я, вось сямя, тое месца, што клічу я домам.
Але ўсё гэта бачна адтуль Раскажыце-ка лепей як вы?
Ці пачулі вы словы мае, не сказаныя своечасова?
(Яны комам дагэтуль стаяць не запіць гэту горыч нічым.)
Хай дрыготкі агеньчык сьвячы стане вашаю сёньняшняй мовай
Пагамонім пра ўсё, аб усім памаўчым.
 
За сямейным сталом прасядзім дацямна, як бывала калісьці.
Балазе пільных справаў на заўтра нарэшце няма.
А на вейкі расплюшчаных вокнаў ападае апошняе лісьце,
Тоне сьпеў журавоў у імжы. Неўзабаве зіма.
 
Зорным пылам птушыных шляхоў, галашэньнямі ветру
Ляжа белы абрус забыцьця, прыцярушыць сьляды.
Застанецца жыць рэхам імя ў гулкай памяці нетрах.
І спадзёў, што ўзгадаюць яго на Дзяды.
 
Што ня згіне, ня ссохне мой дуб побач з каменем шэрым,
Разрасьцецца гальлё, прарастуць жалуды між травы
Нехта з тварам падобным на мой зноў пакліча сваіх на вячэру,
А пасьля, не прыбраўшы стала, адыдзе ў сьвет жывых
 
За вакном тлее горад агнёў зараз рана цямнее.
Прамільгне ў небе зьнічка, пазбавіць кагосьці пакут.
Выбачайце, ня ведаю усіх. Памінаю і то як умею
Хаця мо ад самоты трызьню? Мо нікога й нямашака тут?
 
Раптам ў чорнае бездані шкла я за сьпінаю постаці ўбачу,
На імгненьне сустрэнемся позіркамі праз гады
Нехта з тварам, падобным на мой, згасіць сьвечку й прашэпча, удзячны
Дзякуй вам, што былі.
Да сустрэчы,
Дзяды.
 

 

"Дзяды (Dzyady)" fordításai
Hozzászólások