Oroszország gyalázatos háborút folytat Ukrajna ellen.     Állj ki Ukrajnával!
  • Ты мой боль • Не сёння (2011-2012)

Ossza meg
Betűméret
Eredeti dalszöveg

Ты мой боль szöveg

На днях была у Нянудным садзе.
Не ведаю нават, што мяне туды прывяло.
У першы дзень -- наш любімы мост...
У наш першы дзень снег валіў шматкамі,
закідваючы, засланяючы нашы пачуцці.
 
Мы не ведалі, што сказаць адзін аднаму,
хацелася каб гэтая, нікому непатрэбная,
сустрэча… хутчэй скончылася.
Чагосьці саромеліся, баяліся адрадзіць
або спу́дзіць мінулае…
 
А потым..,
потым у нашыя сэрцы ўварвалася вясна...
Лаўка ў нясумным...
Першыя ночы..,
першыя мурашкі ад тваіх дакрананняў,
мары аб далёкай і не далёкай будучыні...
 
Момант, хапаю цябе за руку, цёпла,
як жа цяпло і які ж ты ненармальны.
А на сустрэчу толькі фары машын.
І толькі мы ўдвох. Усё так шчыра.
 
Якія ж у цябе блакітныя вочы,
як жа твае валасы адліваюць бронзай,
калі іх ловіць месячнае святло.
 
Наша першае лета...
Ты маўчыш.
Даражэнькі, куды ж ты падзеўся?
Абяцанні, як і самі словы ўжо нічога не значаць,
а можа і не значылі, навогул, ніколі.
Ужо забываю, як прыўздымаюцца твае векі,
калі я дакраналася да куткоў тваіх губ.
Засталася толькі цішыня...
 
Я сядзела на лаўцы і думала,
як назваць гэта... каханне? –
Адчай? Боль?
Ды, боль...
Яго проста не стала...
І як жа я яго тады ненавідзела...
 
Ніколі не думала,
што буду залежыць ад гэтай болі.
Думала,
што з яго сыходам стане толькі лягчэй,
але замест гэтага прыйшла адзінота,
у пары з адчаем.
Я сумавала па ім.
І да гэтага часу сумую...
 
Які ж ты халодны...
І як жа ты патрэбны..,
але як апынулася не толькі мне.
Страціўшы аднойчы, я губляў яго зноў,
такога патрэбнага...
 
Будзь пракляты той дзень,
калі я вярнулася ў наш дом і
не знайшла яго...
Мне ніколі больш не зазірнуць у яго вочы,
як бы я ні спрабавала знайсці яго.
 
Мой боль... Ты -- мой боль...
Ты так і застаўся
ў адлюстраванні воднай роўнядзі,
у берагоў Нянуднага саду...
 

 

Hozzászólások