Россия ведет позорную войну с Украиной.     Поддержи Украину!
  • Sounduk

    Дзень дурня • Неизданное

Делиться
Размер шрифта
Оригинальный текст

текст песни Дзень дурня

Цуд пачнецца раптоўна:
Мы ўбачым, што кожны цудоўны
І ўзначалім сьпісы
Самых шчаслівых людзей!
Мы ўсіх забясплатна абдымем,
Я прачнуся з тваім, любы, імем,
Мы навучымся жыць і здіўляцца
Ў нашых дзяцей.
 
Ты бачыш: дымныя заводы ў неба цягнуцца вежамі.
Гэта параходы, акіяны бязмежныя
Зведалі й прыйшлі ў родны порт
На святло маяка.
Аблокі з хмарамі цалуюцца і робяцца вершамі --
Так і мы ўзляцім з табой, у неба паверыўшы,
У дзень, калі ты стаў маім
Першым красавіка.
 
Цуд здараецца часам.
Увесь свет і мы ў ім сам-насам.
Перастань сумнявацца –
I проста жыві!
Мы разам крочым па зорах.
Млечны шлях – гэта толькі пачатак.
Мы выйдзем у снег без пальчатак --
А там красавік.
 
Ты бачыш: дымныя заводы ў неба цягнуцца вежамі.
Гэта параходы, акіяны бязмежныя
Зведалі й прыйшлі ў родны порт
На святло маяка.
Аблокі з хмарамі цалуюцца і робяцца вершамі --
Так і мы ўзляцім з табой, у неба паверыўшы,
У дзень, калі ты стаў маім
Першым красавіка.
 
У дзень дурня…
 

 

Переводы "Дзень дурня (Dzyen’ ..."
Комментарии