Chiedilo al Cielo (إلى الروسية البيضاء ترجم)

Advertisements
إلى الروسية البيضاء ترجم

Спытай У Неба

Лепш было́ б пад дажджом не даваць абяца́ньні, знаю. М-м.
За прамоклага не́льга трымацца й сухім застацца…
Няважна тут (вер!) прабачэ́ньне,
А здо́льнасьці ча́сам не хапа́е нам…
Каб кры́лы да ног прыставіць,
Час не́перамо́жны ў ху́ткасьці сваёй.
 
Ты спыта́й ў Неба!
Скажа яно табе,
Што супраць волі – зда́рыцца або не!..
Нібы хмарачос, што ра́птам па́дае,
Пустэ́ча, што губляе ўсё..,
Канструкцыя з любо́ві кво́лай стане --
Губляецца з памылкі ча́сам шпа́рка.
 
І здаецца табе, каб вярнуцца ўжо ёсць падстава… Аа-а.
Для пачу́цця пустэчы, што поўніць
Неспа́дзява́на, як факт…
Павер, суму́ю кожны дзе́нь я!
Не маю ды спосабу сказаць табе.
Цябе шчэ раз ві́нна стрэціць!
Сцяжынку каб толькі мне знайсці́ – «як і дзе?»...
 
Ты спытай Неба!
Скажа яно табе! --
Што супраць волі – здарыцца або не!..
Нібы небаскроб, што раптам ва́ліцца,
Пустэча, што губляе ўсё…
Губляецца любоў з памылкі часам.
 
Ты спытай Неба!
Скажа яно табе! --
Што й супраць волі – здарыцца або не!..
Нібы хмарачосу, што падае,
Пустэчы -- губляе ўсё..,
Канструкцыя з любові кволай стане --
Губляецца з памылкі часам шпарка.
 
Пылу -- супакой пасля наста́не...
Ён такі бясшумны, нібы –
Падае кастрычніку лістота.
 
Ты спытай Неба!
Скажа яно табе! --
Калі́ адкрыеш, скажаш – рабі́ць што мне!..
Як вяртаюць час за часам страчаны,
Абдымкі ро́бяць моцнымі, --
Калі то праўда, што было́ каханьне...
 
Ты спытай Неба!
Спытай таго, хто знае!
Калі пачуеш, скажаш – рабіць што мне!..
Як вяртаюць час за часам страчаны,
Абдымкі робяць моцнымі, --
Калі то праўда, што было каханне... Э!
Калі звялося ўсё да адной прамашкі (памылкі)...
 
تم نشره بواسطة Felice1101Felice1101 في السبت, 30/07/2016 - 15:21
الأيطالية

Chiedilo al Cielo

التعليقات