Russia is waging a disgraceful war on Ukraine.     قف مع أوكرانيا!
يشارك
حجم الخط
الترجمة
Swap languages

З кожным тваім уздыхам

З кожным тваім уздыхам
І з кожным тваім рухам.
З кожнай абарванай сувяззю,
З кожным тваім крокам --
Я буду сачыць за табой.
 
З кожным новым днём
І з кожным тваім словам.
З кожнай тваёй гульнёй,
З кожнай тваёй ноччу --
Я буду назіраць за табой.
 
Няўжо ты не бачыш,
Што ты мая?
Як жа маё няшчаснае сэрца баліць
З кожным тваім крокам.
 
І з кожным тваім рухам,
З кожнай парушанай клятвай.
З кожнай няшчырай улыбкай,
З кожнай прад'яўленай прэтэнзіяй --
Я буду пільнаваць цябе.
 
З таго часу, як ты сышла, я згубіўся без сляда.
Калі драмлю па начах, то бачу толькі твой твар.
Гляджу вакол, але табе замены не знайсці.
Так холадна -- і я прагну твайго абдымка.
І я зноў плачу: малыш, малыш, калі ласка!
 
Хіба ты не разумееш,
Што належыш мне?
Як жа маё няшчаснае сэрца баліць
З кожным тваім крокам.
 
З кожным тваім рухам.
З кожнай парушанай клятвай.
З кожнай няшчырай усмешкай.
І з кожнай тваёй прэтэнзіяй --
Я буду сачыць за табой.
 
З кожным тваім рухам,
З кожнай парушанай клятвай --
Я буду пільнаваць цябе.
 
Я буду побач з табой.
 
كلمات أصلية

Every Breath You Take

كلمات الاغنية (الإنكليزية)

التعليقات