Russia is waging a disgraceful war on Ukraine.     قف مع أوكرانيا!
يشارك
حجم الخط
الترجمة
Swap languages

Тыгр (The Tyger)

Тыгр Тыгр, блiшчуць вочы
сярод джунгляý цёмнай ноччу.
Суразмернасцi смяротнай
хто стварыý тую iстоту?
 
У пекла мо далечынi
ýзнiклi тых вачэй агнi?
Хто, з адвагаю бязмежнай,
слухаý першы ýздых драпежны?
 
Хто звiваý твае цаглiцы,
каб пачала сэрца бiцца?
I, адчуýшы слабы грук,
не адняý у спалоху рук?
 
Молатам якую сталь
паýкладаý у храбет каваль?
Хто, не страцiýшы кантролю,
выкаваý той мозг паволi?
 
Тухлi ýгары заранкi...
цi ýсмiхнуýся таго ранку
Творца найвышшага парадку –
Айцец тыгру i ягнятку?
 
Тыгр Тыгр, блiшчуць вочы
Сярод джунгляý цёмнай ноччу.
Суразмернасцi смяротнай
Хто стварыý тую iстоту?
 
2018
 
كلمات أصلية

The Tyger

كلمات الاغنية (الإنكليزية)

William Blake: أعلى count@
التعليقات