Detidetey - Nichoga (Нiчога)

Advertisements
Λευκορωσικά

Nichoga (Нiчога)

Сама сабе надакучыла-змучыла,
Сэрца сваё зачыняла далонямі,
Дзеля таго, каб ў лёд ператварылася,
Дзеля таго, каб нікому ніколі
 
Нічога не дасталося.
Нікога не засталося.
Нічога не дасталося.
Нікога бы…
 
Дзіўныя рэчы –- сяброўства, каханне -–
Гэта такая цяжкая навука.
Тысячу прывідаў, тысячу зданяў
Ходзяць навокал і шэпчуць на вуха:
 
Нічога не дасталося.
Нікога не засталося.
Нічога не дасталося.
Нікога-а…
 
Кажуць, што людзі жылі так спрадвеку.
Гэтак паўсюль без усякіх загадаў
Знішчыць ушчэнт чалавек чалавека –-
Добраахвотны шлях да заняпаду.
 
Нічога не дасталося.
Нікога не засталося.
Нічога не дасталося.
Нікога…
Нічога…
 
Υποβλήθηκε από Marinka στις Σάβ, 19/07/2014 - 21:57
Σχόλια συντάκτη:

Автор и первый исполнитель: "Детидетей".
http://music.yandex.ru/#!/track/2477013/album/246298
В «Неизданном» гурта «Sounduk» --

Ευχαριστώ!

 

Advertisements
Βίντεο
Μεταφράσεις του τραγουδιού ''Nichoga (Нiчога)''
Detidetey: Κορυφαία 3
Σχόλια