Advertisement

Time - Palubila Piwaka - Палюбіла півака

Λευκορωσικά

Palubila Piwaka - Палюбіла півака

Пасадзіла ружу край акна, /2 р.
Палюбіла мужа /3р. півака.
 
Нічога не робіць - водку п'е /2 р.
Як прыйдзе дадому /3 р.жонку б'е.
 
Не бі мене, мужу, не карай, /2 р.
Бо я цябе кіну шчэ і малу дзіціну,
А сама паеду ў чужы край.
 
Ой, вярніся, жонка, дадому /2 р.
Я не буду піці шчэ і буду любіці,
Бо мне ў жыцці цяжка аднаму.
 
Ой, прыходзіць жонка дадому, /2 р.
А лыжкі немыты, а міскі пабіты,
А дзіця галодны ў кутку.
 
Абарвала ружу ля акна /2 р.
Паўмывала лыжкі, пазбірала шчэпкі,
То і пайшла упрочкі край сяла.
 
Выйшла на гастінец край сяла. /2 р.
Што будзе з дзіцінай ? /2 р.
Прападзе з - за мужа півака.
 
Кінула ружу на шляху /2 р.
Памалілась Богу /2 р.
То і вярнулась ночкай дадому.
 
На парозе п'яны муж стаіць,/2 р.
А дзіця малое ўжо як нежывое
Ў кутку на кукішках сядзіць.
 
Пасадзіла ружу край акна, /2 р.
Палюбіла мужа /3р. півака.
 
Υποβλήθηκε από Рудая Аля στις Παρ, 08/11/2013 - 20:09
Προστέθηκε προς απάντηση στο αίτημα του rv65
Ευχαριστώ!δέχθηκε 4 ευχαριστίες

 

 

Advertisement
Time: Κορυφαία 3
Σχόλια