Advertisement

Cztery karty (Belarusian translation)

Advertisement
Belarusian translation

Чатыры карты

Як злы лёс на добры варажбой змяняе,
Цыганачка ўцеху ў картах адшукае,
А ў іх кожны з каралёў свой мае трон,
З чатырох валадароў зямных старон.
 
У чырвовай, давідай, увесь год будзе ліпень,
Ў жалудовай, давідай, лес звініць, быццам скрыпкі,
А ў званковай, давідай, зоркі там вельмі танны,
А ў віновай, давідай, ўсе шчаслівы цыгане.
 
Бо паўсюль улада каралёў сягае,
Дзе блакіт вышынь вісіць над небакраем,
І паводле права добрай варажбы
Можна ймкнуць ва ўсе чатыры стараны!
 
У чырвовай, давідай, вецер па лесе ходзіць,
Ў жалудовай, давідай, золата як боб родзіць,
А ў званковай, давідай, злых людзей чэрці дзелі,
А ў віновай, давідай, усе дні, як нядзеля.
 
Калі вецер цыганачцы ў вочы вее
І чамусь не хочуць споўніцца надзеі,
Не каня, а варажбу ў дарогу дай:
Ўсе адведаем староны, давідай!
 
У чырвовай, давідай, горыч стане салодкай,
Ў жалудовай, давідай, шчасце ўрэшце на сподку,
А ў званковай, давідай, смуткі ўсе разыйдуцца,
А з віновай, давідай, зноў шчасліва вярнуцца
 
Submitted by Nazaraw Valery on Fri, 03/08/2018 - 09:48
Added in reply to request by tanyas2882
Author's comments:

На чэсць і памяць дзвюх цыганак, што напрыканцы 1930-х на Бешанковіччыне жадалі пагадаць маёй прабабцы, прадчуваючы яе незвычайны лёс: у 1946-м аб'явіўся прадзед, які 10 гадоў быў у сталінскім лагеры ў Турынску, ён даслаў выклік сям'і, і жонка з дачкой (маёй бабуляй) і сынам падаліся ў Сібір, а пасля года, праведзенага там, пераканалі яго вярнуцца ў Беларусь, на Лепельшчыну. Таксама ўсе старонкі зведалі.
3 жніўня 2018 г. В. Назараў

Polish

Cztery karty

Comments