Russia is waging a disgraceful war on Ukraine.     Stand With Ukraine!
  • Kandrat Krapiva

    Наўздагон за модаю

Share
Font size
Original lyrics

Наўздагон за модаю lyrics

Нехта кажа, што я ў цэлым
Устарэў душой і целам:
Не прыстаў мне модны стыль,
І пара мяне ў утыль.
 
Хто ж дыктуе стыль той модны?
Ну вядома - «свет свабодны».
Хто не хіліцца да мод,
Той як быццам ідыёт.
 
Што ж рабіць мне -- «іыёту»?
Трэба брацца за работу,
Каб ніхто не мог пакпіць.
І работа ўжо кіпіць.
 
Каб трымаць на ўзроўні марку,
Грыву адпусціў на карку
Я з апошніх валасоў
На тарзанаўскі фасон.
 
Каб адсталым не памерці,
І ў мастацтве на тры чвэрці
Скінуў я стары свой груз, -
Памяняў на новы густ.
 
Што мне Моцарты і Глінкі!
Я не бачу ў іх жывінкі
І аддаў бы ўсіх зараз
За адзін сучасны джаз.
 
Як прыйшлося да гаворкі,
Дык і Горкі мне - не Горкі,
І праслаўлены Талстой
Леў зусім ужо не той.
 
Я засунуў іх пад лаўку
І чытаю толькі Кафку,
А часцей яшчэ Камю,
Што падобны на Кюзьмю.
 
Для хутчэйшага прагрэсу
Ўзяўся я за антып'есу
І рубаю з-за пляча
Твор для антыгледача.
 

 

Comments
Read about music throughout history