Russia is waging a disgraceful war on Ukraine.     Stand With Ukraine!
  • Kandrat Krapiva

    Плач абывацеля

Share
Font size
Original lyrics

Плач абывацеля lyrics

Вялікіх дзён не будаўнік,
Не рад ні сонцу, ні вясне, -
Ён цэлы дзень, як дзень вялік,
У камізэльку плача мне:
 
«Хаджу пануры між людзей,
І кроў цячэ з балючых ран;
Гляджу на шэрагі падзей,
Як абагулены баран.
 
Пакутных думак чарвякі
Мазгі расточваюць парой:
Ды хто ж, урэшце, я такі?
Ці абывацель, ці герой?
 
Не ўбачыць хіба мо сляпы
Напорных трактарных калон,
Але ж - малюсенькі, скупы
Наборнай кніжыцы талон.
 
Пяком калгасы, як бліны,
І ліквідуем кулака,
А тут працерліся штаны,
І рад бы каплі малака.
 
З скаромным праца йдзе спарней,
І сала з'еў бы я кусок,
Дык абагулілі свіней,
І вось - падцягвай паясок.
 
Калгасны рух штодзень шырэй,
А ные ўсё ж душа мая:
Як абагуляць і курэй,
Як буду без яечні я?
 
Вялікі шлях наш у жыцці,
І не папросіш - «падвязі».
А як не еўшы тут дайсці?
Ды без галёшаў па гразі?»
 
Яму ж сярдзіта я ў адказ:
«Цягніся, дзядзечка, ў хвасце:
Нічога вы - мільён хоць вас -
Для будаўніцтва не дасце».
 
Ад абывацельскай нуды
Ў вачах - кругі, на сэрцы - муць,
І я спяшаюся тады
Паветра чыстага дыхнуць.
 
1930
 

 

Comments
Read about music throughout history