Makar Kravtsov - Ваяцкі марш

Advertisements
Belarusian

Ваяцкі марш

Мы выйдзем шчыльнымі радамі
На вольны родны свой прастор.
Хай воля вечна будзе з намі,
А гвалту мы дамо адпор!
 
Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвона-белы,
Пакрый сабой народны рух.
 
На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой — усе да аднаго!
 
Імя і сілу беларуса
Няхай пачуе й убачыць той,
Хто сьмее нам нясьці прымусы
І першы выкліча на бой.
 
Браты, да шчасьця мы падходзім:
Хай гром грыміць яшчэ мацней!
У крывавых муках мы народзім
Жыцьцё Рэспублікі сваей!
 
Submitted by Slovodiem on Sat, 26/03/2016 - 09:25
Submitter's comments:

1919

Thanks!

 

Advertisements
Video
Translations of "Ваяцкі марш"
Collections with "Ваяцкі марш"
Comments