Стаiць вярба ў канцы сяла,
На той вярбе, а тры кветачкi,
Стаiць вярба ў канцы сяла,
На той вярбе, а тры кветачкi.
Пад вярбою, а тры дзевачкi,
Тры дзевачкi, тры малойчыкi,
Пад вярбою, а тры дзевачкi,
Тры дзевачкi, тры малойчыкi.
Адзiн кажа: - Я Алесю люблю,
Я з Алесяй па пiва пайду.
Я з Алесяй па пiва пайду.
Другi кажа: - Я Арыну люблю.
А я з ёй на сена пайду,
А я з ёй сто капiц нараблю.
Трэцi кажа: - Я Аксiнню люблю,
Я з Аксiнняю жацi пайду.
Стаiць вярба ў канцы сяла,
На той вярбе, а тры кветачкi,
Стаiць вярба ў канцы сяла,
На той вярбе, а тры кветачкi.
Белорусская народная песня