Natalia Tamelo - Ой, у полі на раздоллі

  • Artiste: Natalia Tamelo (Наталля Тамела / Наталья Тамело)
  • Traductions: anglais
biélorusse

Ой, у полі на раздоллі

Ой, у полі на раздоллі
Дзеўка жыта жала,
З глыбокае крынічанькі
Каня напаяла.
 
Конік той жа вады не пʼе,
Ён дарожку чуе.
Ці ён чуе, ці не чуе,
Дзе мілы начуе?
 
  Начуй, мой міленькі!
  Ліха табе будзе!
  Ад нявернага кахання
  Шчасця не прыбудзе!
 
А міленькі мой начуе
Пры сцяпу-даліне,
Прывязаўшы свайго каня
К чырвонай каліне.
 
Свайго каня прывязаўшы
К чырвонай каліне,
А сам начуе з дзяўчынай
У пуховай пярыне.
 
  Начуй, мой міленькі!
  Ліха табе будзе!
  Ад нявернага кахання
  Шчасця не прыбудзе!
 
Publié par stoneowl le Mer, 14/02/2018 - 09:47
Commentaires:

A modern interpretation of a folk song.

Merci ! 1 remerciement

 

Traductions de « Ой, у полі на ... »
Commentaires