Россия ведет позорную войну с Украиной.     Поддержи Украину!
  • Non/Disney Fandubs

    У Юпэндзі [Upendi] • Upendi

Делиться
Размер шрифта
Оригинальный текст

текст песни У Юпэндзі [Upendi]

Куды ён нас вядзе?
У асаблівае месца вашых сэрцаў
Што завецца
Юпэндзі
 
Месяц можа там як шалёны ззяць
І натхняе ён малпаў заспяваць
Лотас пахне так, што не устаяць
За водарам ляці!
 
Бегемоты могуць там залунаць
Насарогі румбай iдуць скакаць
І фламінга хочуць з цяплом абняць
На зоркі паглядзі! Пух!
 
У Юпэндзі
Там дзе страсці фрукт расце
Чый салодкі смак
Засціць розум, так!
Дзе любоў паўсюль цвіце
У Юпэндзі
Каб без праблем і без клапот
Вам шлях знайсці
Патрэбна йсці
За сэрцам без турбот
 
І дзе гэта?
Гэта месца заўсёды з табою
 
Ты будзь на ўвазе бо бездань не мінуць
Подых затрымай, пра сумнеў забудзь
Доўга падаць нам ды ўжо не звярнуць
І ў гэтым радасць ёсць!
 
У Юпэндзі
Там дзе страсці фрукт расце
Чый салодкі смак
Засціць розум, так!
Дзе любоў паўсюль цвіце
У Юпэндзі
Каб без праблем і без клапот
Вам шлях знайсці
Патрэбна йсці
За сэрцам без турбот
 
Зараз вам рэальнасць заменіць мара
Ад Танганьіка да Кіліманджара
Юпэндзі знойдзеце ў кожнай кропцы шара
Дзе сонца зіхаціць!
 
Юпэндзі гэта каханне, праўда?
Запрацаем у Юпэндзі!
 
У Юпэндзі
Там дзе страсці фрукт расце
Чый салодкі смак
Засціць розум, так!
Дзе любоў паўсюль цвіце
У Юпэндзі
Каб без праблем і без клапот
Вам шлях знайсці
Патрэбна йсці
За сэрцам без турбот
 
Кроч у Юпэндзі
Ты кроч у Юпэндз
 

 

Комментарии