Помогите перевести "Будзе Так! [Be Prepared] (Budzie Tak!)"

Делиться
Размер шрифта
Оригинальный текст

Будзе Так! [Be Prepared]

Так! І што мы мусілі зрабіць?
Забіць Муфасу?
Менавіта
 
Так, розуму вам не хапае
Дурныя, як зад у сьвіньні
І ўсё ж вас гаворка чакае
Пра прайда далейшыя дні
 
Па пысам тупым добра бачу
Няма ў вас і кроплі мазгоў
Ды словы пра трон і удачу
Мо дойдуць да вашых галоў
 
Будзе шанец наладзіць жыцьцё нам
Будзе час сенсацыйных навін
Надыйдзе час новы
Ужо я гатовы
А нам што з таго, га?
Паслухай сталога
За здрадніцтва брата
Прызначана плата
Адплачу, як застанусь адзін
Здрада моц прынясе мне - то факт
Будзе так!
 
Так, будзе так
Дакладна так
А як?
Кароль хутка памрэ
Ён захварэў?
Не, дурань, мы заб'ем яго
І Сімбу таксама
Файна! Каму патрэбны кароль?
Ня будзе караля! Ля-ля-ля-ля-ля!
Ідыёты! Будзе кароль!
Але ты казаў...
Я буду каралём!
Ідзіце за мной, і больш ніколі не будзеце галоднымі!
Так, выдатна!
За караля!
За караля!
За караля!
 
Цудоўна, што хутка мы будзем
З найлепшым з усіх каралёў
Вядома, не ўсё вам на блюдзе -
Я вам абавязкі знайшоў
 
Фартуны дары я прадбачу
І посьпех у нашай вайне
Ды нешта ўсё ж я адзначу
Не справіцца вам безь мяне!
 
Будзе то гучнай зьменай стагодзьдзя
Будзе дзерзкі і люты падман
Гады планаваньня
Ежу нам!
Гадзіны складаньня
Мяса нам!
Дэкады адмоваў
Пятачок!
То стане асновай
Кумпячок!
Майго кіраваньня
Майго панаваньня
Бязьмежнага, як акіян!
Ужо чую улады я смак –
Будзе так!
Ужо чуем улады мы смак -
Будзе так!
 
Translation
 
Войдите или зарегистрируйтесь, чтобы опубликовать перевод
Переводы "Будзе Так! [Be Prepared]"
Комментарии