Russia is waging a disgraceful war on Ukraine.     Stå med Ukraina!
Dela med sig
Textstorlek
Originaltexter

Я кахаю цябе

Зіхацелі ў лесе кроплі расы,
Шапаталі у палях каласы.
Але ў сэрцы адзінокі цяжар,
Ды былых пачуццяў пажар.
 
А на вуліцы маёй/Тваёй зноў вясна,
А/Ды у сэрцы -- у чужым -- полымя.
Падаруй мне погляд свой, я прашу;
Вочы падніму і скажу:
 
«Я кахаю Цябе,
Адчуваю Цябе -- кожны дзень.
Я кахаю Цябе,
Назаўсёды Я Твая, нібы цень…
Я кахаю Цябе,
І Табе не пачуць гэтых слоў.
Я кахаю Цябе..,
Нібы ружа засыхае любоў…»
 
Я бы стала для Цябе рэчкаю..,
І салодкаю была вішняю.
Абдымала бы Цябе моцна я..,
Што ж Табе міла – іншая?..
 
«Я кахаю Цябе,
Адчуваю Цябе кожны дзень.
Я кахаю Цябе,
Назаўсёды Я Твая, нібы цень…
Я кахаю Цябе,
І Табе не пачуць гэтых слоў.
Я кахаю Цябе..,
Нібы ружа -- засыхае любоў…»
 
Жоўтым лісцем,
Чыстым небам,
Цёплым сонечным праменем --
Дакрануся
Ды ўзмалюся:
«Пакахай мяне!..
 
Бо Я кахаю Цябе!
Адчуваю Цябе кожны дзень.
Я кахаю Цябе!
Назаўсёды Я твая, нібы цень…
Я кахаю Цябе,
І табе не пачуць гэтых слоў.
Я кахаю Цябе..,
Нібы ружа -- засыхае любоў…»
 
Я кахаю Цябе…
 

 

Kommentarer