Iskui Abalyan - Zyazyulya (Зязюля / Цячэ Рэчанька)

Reklam
vitryska/Romanization/Translitteration
A A

Zyazyulya (Зязюля / Цячэ Рэчанька)

Чэраз (Цераз) рэчаньку, чэраз быструю --
Скочу-пераскочу…
Аддай, мамачка, аддай родная,
За каго я хочу.
 
Мамка аддала, шчэ (…й) наказ дала --
Сем год не бываці…
А як вернiшся, дочка родная,
То выганю з хаты.
 
Пражыла гадок, пражыла другі,
Трэці — не сцярпела..,
Аб(-в-)ярнулася шэрай зязюляй,
К мамке паляцела.
 
Лесам ляцела, гольле ламала --
Буйнымi (Моцнымi) крыламi…
Полем ляцела, зямлю кропiла
Дробнымi (Горкiмi) слязамi.
Полем ляцела, зямлю кропiла --
Дробнымi (Горкiмi) слязамi.
 
Прыляцела ў сад, села на дубок,
Стала кукавацi…
Стала кукаваць, жалю дадаваць,
Каб пачула мацi.
 
Мамка родная уў акенцы сядзiць,
Рушнік вышывае…
Старшы (Родны) брацейка па двару ходзiць,
Ружжо зараджае.
 
Дазволь мамачка, дазволь родная
Ту зязюлю ўбіці..,
Бо яна куе, жалю дадае --
Вельмi цяжка жыцi.
 
Не дазволю я, не дазволю я --
Ту зязюлю ўбіці..,
Бо зязюлi той, як дачцэ маёй
Вельмі цяжка жыці.
Бо зязюлi той, як дачцэ маёй --
Вельмі цяжка жыці.
 
Inskickad av Felice1101Felice1101 Tor, 01/10/2015 - 14:53
Tack!tackad 7 gånger

 

Reklam
Video
Översättningar av "Zyazyulya (Зязюля / ..."
Iskui Abalyan: Topp 3
Kommentarer