Russia is waging a disgraceful war on Ukraine.     Stå med Ukraina!
  • Frida (Sweden)

    Threnody → översättning till vitryska

Dela med sig
Textstorlek
Översättning
Swap languages

Серэнада

Бэз квітнее так салодка...
Цяпер маё сэрца разбіта.
Калі я зашпурну яго па вуліцы каціцца -
Хто скажа, што нешта адбылося?
 
Калі б нехта з'ехаў -
Ці сумавала б я па ім?
Вусны з прысмакам слёз, кажуць,
Лепшыя для пацалункаў...
 
Вочы, што глядзяць на раннішнюю зорку,
Здаюцца крыху ярчэй.
Рукі, што цягнуцца да цемры,
Звычайна бялейшыя.
 
Ці замыкну я нязванага госця?
І ці спляту вянок з вярбы...
Калі, як кажуць, пустыя грудзі -
Лепшая падушка?
 
Уладальнік сэрца, што ўпала са звонам,
Ніколі не думае, што ўсё закончылася...
Верагодна, кожная кабета ў горадзе
Збірае сябе па кавалачках.
 
Калі б гэты нехта прайшоў, насвістваючы,
Ці дазволіла б я яму расстройваць мяне?
Хай здагадваецца, ці падманвала я,
Хай напалову верыць мне...
 
Originaltexter

Threnody

Låttexter ( engelska)

Frida (Sweden): Topp 3
Kommentarer