Россия ведет позорную войну с Украиной.     Поддержи Украину!
Делиться
Размер шрифта
Оригинальный текст

текст песни Як ты?

Як ты безь мяне там?
Як я безь цябе тут?
Пачуцьцём чалавека
Цягне сэрца ў родны кут.
 
Як быццам жартую,
А ў сабе мацней крычу:
«Я цябе ўратую!».
Толькі як -- ня ведаю.
 
(А-а-а...)
Ластаўка ў небе лунала, праўду казала
Аб тым, дзе жывеш ты зараз.
Я не спрачалась, у вочы твае закахалась.
На неба глядзеўшы часам.
 
Ўголас трымаю, гонар! --
Гэта мая прастора,
Гэта мая краіна,
Край любы, край адзіны…
Лепшае побач чую,
Крылы свае ратую.
Хутка ўсё добра будзе --
Мірныя, вольныя людзі!
 
Дзе яно -- сэрца Радзімы?
Ў лесе, ці ў хаце,
Ці паміж муроў цагліных?
Кволаю птушкаю ў небе,
Водарам ніў, ці коласам
Ў чэрствай глебе?
 
Ўголас трымаю, гонар! --
Гэта мая прастора,
Гэта мая краіна,
Край любы, край адзіны…
Лепшае побач чую,
Крылы свае ратую.
Хутка ўсё добра будзе --
Мірныя, вольныя людзі!
 
Як ты безь мяне там?
Як я безь цябе тут?
Пачуцьцём чалавека
Цягне сэрца (цягне) ў родны кут.
 
Як быццам жартую,
А ў сабе мацней крычу:
«Я цябе ўратую!».
Толькі як -- ня ведаю.
 
Ўголас трымаю, гонар --
Гэта мая прастора,
Гэта мая краіна,
Край (любы, край адзіны)...
Лепшае побач чую,
Крылы свае ратую.
Хутка ўсё добра будзе --
Мірныя, вольныя людзі!
 
Ластаўка ў небе лунала, праўду казала
Аб тым, дзе жывеш ты зараз.
 

 

Переводы "Як ты? (Yak ty)"
Русский #1, #2
Palina: Топ 3
Комментарии