• Palina

    Месяц

    Приглашенный артист: Ketevan
Избранное
Делиться
Font Size
Оригинальный текст

текст песни Месяц

Месяц будзе доўгім
Паблізу толькі злыя, злыя воўкі
А ты для іх наіўная авечка
Спалохана бяжышь
 
Уцякае рэчка
Душа дрыжыць як на паветры свечка
Яно ўсё так балюча, недарэчна,
Спалохана маўчыш
 
І хочацца завыць
Няма чаго шукаць
Як быццам снегапад
 
Сэрца як фісташка
Зацягне рукі кабельная сцяжка
Не кожны зразумее як тут страшна
Глядзець у пустату
 
Ізде бычок, хістаецца і плача,
Цярпенне хутка скончыцца, ён бачыць
Я хутка упаду
 
Колькі так трымацца
Мне хочацца кахаць, а не баяцца
Мне хочацца забыць пра усё адразу
Зафарбаваць знутры
 
Але сэрца не прабачыць ціхай здрады
У скронях б`юцца пульсам аўтастрады
Я ведаю на гэта змарнавана
За надта шмат любві
 
Давай па тармазах
Трамвай ідзе ў дэпо
Краіна ў слязах
Ты ў ёй маё акно
 

 

Переводы "Месяц (Myesyats)"
Palina: Топ 3
Комментарии