✕
Sprache:
Weißrussisch
Album:
Одзірыдзідзіна
Партызанская 2 Transliterationen
Як прыходiлi к нам партызаны,
Гаманiлi лясы i паляны.
Гаманiлi лясы i паляны,
Як прыходзiлi к нам партызаны.
Акупанты прыйшлi, iм iмя — легiён,
Але нас не спынiць, але нас не стрымаць,
Вiдаць што зноўку давядзецца адкапаць кулямёт,
Вiдаць што зноўку давядзецца страляць.
(Прыпеў)
Мы — партызаны,
Лясныя браты.
Мы — партызаны,
З вайною на "ты".
Мы — партызаны,
Любiм наш край,
Ачысьцiм свой край
Ад чужынскiх зграй.
I нашыя людзi, нiбы павукi,
Распаўзуцца на ўсе на чатыры бакi
I будуць радзiму сваю вызваляць —
Страляць з-пад рукi, скiдаць цягнiкi.
(Прыпеў)
А потым мы вып'ем з табой самагонкi
За нашыя пушчы, лясы i пагоркi,
За вольны наш край, за канец вайны.
Мы — партызаны, беларускiя сыны.
(Прыпеў)
Du kannst dem Ersteller danken, indem du auf diesen Button klickst.







Kommentare 1
https://www.youtube.com/watch?v=OIsMF7ejg4I