• Sylwia Grzeszczak

    Flagi serc → Belarusian translation

  • 6 translations
    English
    +5 more
    , Belarusian, Croatian, Italian, Russian, Spanish
Favorites
Share
Font Size
Translation
Swap Languages

Сьцягі сэрцаў

Я скажу гэта на адным дыханьні
Гэта чыстая фармальнасць, Ты пра гэта ведаеш
Даўно ўжо як гэтыя два
Сьцягі на ветры лунаем
 
Гэта нашы сэрцы хочаш уцягнуць на мачту
Да паловы, бо ўжо досыць
Абвясціць канец, горыч і шкадаваньне
Можа падумай яшчэ
 
Усё стане зразумела
Чаго нам не хапае, у сэрцах полымя згасае ўжо
Сьцягі ў палове мачты
Усталюем, падзяліўшы ўвесь наш свет напалову
 
Мы набліжаемся да катастрофы нашых пачуцьцяў
Тысячы такіх адбываецца кожны дзень
На момант збочылі з нашых дарог
Парваныя, як сьцягі на неспакойных вятрах
 
Пакуль ноч ахоўвае нас
І не кажа сонцу аднавіць бляск
Падумай аб гэтым у апошні раз
Перад тым, як замяніць сэрца на сталь
 
Бо ўся праўда знаходзіцца пасярэдзіне дзесьці
А можа кожны з нас зробіць крок
І сцягі ўздымуцца зноў на самы верх
Велічна, як і раней
 
Усё стане зразумела
Чаго нам не хапае, у сэрцах полымя згасае ўжо
Сцягі ў палове мачты
Усталюем, падзяліўшы ўвесь наш свет напалову
 
Мы набліжаемся да катастрофы нашых пачуцьцяў
Тысячы такіх адбываецца кожны дзень
На хвіліну зышлі з нашых дарог
Парваныя, як сьцягі на неспакойных вятрах
 
Original lyrics

Flagi serc

Click to see the original lyrics (Polish)

Sylwia Grzeszczak: Top 3
Comments