• Kino

    перевод на Белорусский

Делиться
Субтитры
Font Size
Белорусский
Перевод
#1#2

Спакойная ноч

Дахі дамоў дрыжаць ад цяжкасці дзён,
Аблокі пасе нябесны пастух,
Горад ззяе, святлом страляе ў ноч ён,
Але ноч мацней і спыняе ўвесь рух.
 
Тым, хто кладзецца спаць,
Шапчу «дабранач»
Спакойная ноч (х2)
 
Чакаў гэты час і вось гэты час надыйшоў
Той, хто маўчаў, ужо скончыў маўчаць
Тыя, хто ня хочуць чакаць, садзяцца ў сядло
Іх не дагнаць, немагчыма дагнаць
 
Тым, хто кладзецца спаць,
Зычу «дабранач»
Спакойная ноч (х2)
 
Суседзі глядзяць, яны чуюць жалезны ляск —
Заснуць не дае, турбуе пакой
Тыя, хто ня хочуць чакаць, адпраўляюцца ў шлях
Хто ратаваны, свабодны той.
 
Тым, хто кладзецца спаць,
Шапчу «дабранач»
Спакойная ноч (х2)
 
Русский
Оригинальный текст

Спокойная ночь

Нажмите, чтобы увидеть оригинальный текст (Русский)

Play video with subtitles
Комментарии