✕
Мова:
Білоруська
Інтэрнацыянал 2 транслітерації
Паўстань, пракляццем катаваны.
Паўстань, хто з голаду век пух.
Бурліць наш розум ўзбунтаваны.
Няволі кліча рваць ланцуг.
Стары парадак мы зруйнуем
Магутным выбухам сваім
І свет на новы лад збудуем:
Хто быў нічым той будзе ўсім.
Гэта бой наш астатні
За працоўны народ,
Каб у лучнасці братняй
Узняўся людскі род.
(2x)
Ніхто не дасць самохаць волі
Ні бог, ні цар, ні багатыр.
Даб’емся самі лепшай долi
Дабро для ўсіх наш правадыр.
Каб не згібаці плеч пакорных,
Каб волі дух лунаў у нас,
Адважна плаўма сталь у горнах,
Пакуль у кузні жар не згас.
Гэта бой наш астатні
За працоўны народ,
Каб у лучнасці братняй
Узняўся людскі род!
(2x)
Подякуйте користувачу цією кнопкою
Увійдіть або зареєструйтесь, щоб залишити коментар.









