Animotion

Obsession - Beyaz Rusça çevirisi

Albüm:
Obsession (1983)
Orijinal şarkı sözleri
Çeviri

Obsession

Захапленне

Ты - маё захапленне,
Я не магу спаць,
Я - твая ўласнасць,
Адкрытая каля тваіх ног,
Няма раўнавагі,
Няма роўнасці,
Стой і не аб чым не думай, а не прыму паразкі!
 
Ты будзеш маім,
Так, ты будзеш маім,
Я знайду спосаб і ты будзеш маім,
Як матылька,
Як дзікага матылька
Я захаплю і забяру цябе да сябе
 
Ты - захапленне,
Ты - маё захапленне,
Кім па-твойму я павінен стаць,
Каб ты спала са мною?
Ты - захапленне,
Ты - маё захапленне,
Кім па-твойму я павінен быць,
Каб ты спала са мною?
 
Я жыўлюся табою, я п'ю цябе
Ўвесь мой дзень і ўсю маю ноч,
Ты патрэбна мне, ты патрэбна мне
Пры сонцы ці пры свечачным святле,
Ты пратэстуеш,
Ты хочаш пакінуць мяне,
Застанься!
О, няма альтэрнатывы!
 
Твой твар зноў з'яўляецца перада мной
Я бачу ў ім прыгажосць,
Але я бачу небяспеку,
Я асцерагаюся незнаёмца
І абставіны
Ў тваіх аголеных марах,
Тваё каханне - гэта не тое, чым здаецца.
 
Мае фантазіі ператварыліся ў шаленства,
Усё добрае ўва мне
Ператварылася ў дрэннае,
Мая патрэбнасць валодаць табою
Знішчыла маю душу,
Маё жыццё - гэта трапятанне,
Я страціў кантроль
 
Ты будзеш маім,
Так, ты будзеш маім,
Я знайду спосаб і ты будзеш маім,
Як матылька,
Як дзікага матылька
Я захаплю і забяру цябе да сябе
 
expand collapse Çeviri ayrıntıları
Khvedar Nabilkin Khvedar Nabilkin
20 Eki 2023 - 19:16 tarihinde gönderildi
Khvedar Nabilkin kullanıcısına teşekkür et
Videoyu alt yazıyla oynat