• Queen

    بلاروسی translation

همرسانی
زیرنویس‌ها
Font Size
بلاروسی
ترجمه

Багемская Рапсодыя

Няўжо гэта рэальнасць?
Або фантазія?
Трапіўшы ў апоўзак,
Не збягу ад рэчаіснасці.
Расплюшчы вочы.
Зірні на неба - і пабачыш:
Я толькі бедны хлопец, і мне не трэба шкадаванне.
Бо я з тых, пра каго кажуць "лёгка нажытае лёгка згубіць".
Крыху вышэй, крыху ніжэй -
І адкуль б ні дзьмуў вецер, мне ўсё адно.
 
Мама, я толькі што забіў чалавека.
Трымаў пісталет насупраць яго галавы.
Спусціў курок - і цяпер ён мёртвы.
Мама, жыццё толькі пачалося.
Ды толькі цяпер я сышоў, адкінуўшы гэта ўсё.
Ох, мама...
Не хацеў цябе давесці да слёз.
Калі я не вярнуся да гэтага ж часу заўтра -
Трымайся, жыві, нібыта нічога не здарылася.
 
Залішне позна. Мой час прыйшоў.
Мурашы бягуць па спіне.
Цела баліць увесь час.
Кожны, бывай - мне трэба ісці.
Трэба пакінуць вас, каб сустрэцца з праўдай твар да твару.
Ох, мама... (адкуль б ні дзьмуў вецер)
Я не хачу паміраць.
Часам шкадаваў я, што ўвогуле нарадзіўся.
 
Бачу маленькі сілуэт.
Скарамуш, Скарамуш, ты станчыш фанданга?
Грымоты ды бліскавіцы - яны так пужаюць мяне!
Галілеа, Галілеа,
Галілеа, Галілеа,
Галілеа Фігара... цудоўна!
 
Але я ўсяго ж бедны хлопчык, і ніхто не любіць мяне.
Толькі бедны хлопец з такой жа беднай сям'і.
Пазбаўце яго ды яго жыццё ад гэтай жахлівасці.
Лёгка набытае лёгка згубіць. Адпусціце мяне?
Ва імя Алаха! Не - мы не дазволім сысці яму, сысці яму.
Ва імя Алаха! Мы не дазволім сысці яму, сысці яму.
Ва імя Алаха! Не - мы не дазволім сысці яму. - Адпусціце мяне!
Не адпусцім цябе - адпусціце! (ніколі)
Не адпусцім цябе - О
Не, не, не, не, не, не, не.
О, мама мая, мама мая, мамя мая, адпусці ж мяне!
Вельзевул прыгатаваў ужо мне д'ябла.
Мне,
Мне.
 
Ты думаеш, зможаш пабіць мяне камнямі, плюнуўшы ў вочы?
Думаеш, зможаш любіць мяне, але пакінуць паміраць?
Мілая - не рабі са мной так, мілая.
Проста дай мне выбрацца адсюль - мне трэба выбрацца адсюль.
 
О так, о так.
Нічога не мае значэння.
І гэта кожны можа бачыць!
Нічога не мае значэння - не мае значэння для мяне.
 
Адкуль б ні дзьмуў вецер.
 
انگلیسی
متن ترانه

Bohemian Rhapsody

Click to see the original lyrics (انگلیسی)

پخش ترانه با زیرنویس

ترجمه‌های "Bohemian Rhapsody"

فارسی #1, #2, #3, #4, #5
آذری #1, #2
آلمانی #1, #2, #3, #4
اسپانیایی #1, #2, #3
اسپرانتو #1, #2
اوکراینی #1, #2
ایتالیایی #1, #2
بلاروسی
بلغاری #1, #2
بوسنیایی #1, #2
ترکی استانبولی #1, #2, #3, #4, #5, #6, #7
روسی #1, #2, #3, #4, #5, #6, #7, #8
سوئدی #1, #2
صربی #1, #2, #3, #4, #5
فرانسوی #1, #2
فنلاندی #1, #2, #3, #4
مجاری #1, #2, #3
هلندی #1, #2, #3, #4
ویتنامی #1, #2
چکی #1, #2
کرواتی #1, #2, #3
یونانی #1, #2, #3, #4
نظرها